ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 22.02.2026 І Нядзеля Вялікага посту

❖ У чацвер, 26 лютага, молімся аб бэатыфікацыі Слугі Божага бп. Зыгмунта Лазінскага.

❖ Наступная нядзеля, 1 сакавіка, – першая нядзеля месяца. У 10:00 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства Песні жальбы. Пасля Св. Імшы а 10:30 адудзецца прэзэнтацыя сужэнскага руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам і, калі спадабаецца, стаць удзельнікамі.

❖ Вялікі Пост – час інтэнсіўнай працы над навяртаннем нашых сэрц да Бога. Устрымаемся ад гучных забаў, абмяжуем час на прагляд тэлевізара і знаходжання ў інтэрнэце. Выкарыстаем зэканомлены час на малітву, чытанне Святога Пісання і духоўнай літаратуры, на справы міласэрнасці.

❖ У рамках добрых пастаноў на Вялікі пост захвочваем прыняць актыўны ўдзел у адмысловых набажэнствах. Можна таксама ўдзельнічаць у Cв. Імшы ў буднія дні, прыняць удзел у сустрэчах МЕГ (Малыя Евангелезыяцыйныя Групы), на якіх удзнльнікіразважаюць над Божым Словам.

❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуам за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.


Набажэнствы ў часе Вялікага посту


➢ Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Св. Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Св. Імшы а 18:30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.

➢ Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.

➢ Адарацыя Наясвяцейшага сакрамэнту, у часе якой молімся Вяночак да Божай Міласэрнасці – кожны дзень а 18.00 (за выкл. нядзелі).

➢ Святы Ружанец – з панядзелка па суботу а 8:30.


2026-02-22 10:00 Вялікі пост - год С 2026