НАВІНЫ ПАРАФІІ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ У ПІНСКУ

25 мая – адкрыццё V Арганнага фестываля “Ars Magna Organi”

З 25 мая па 28 верасня 2025 года ў 7 касцёлах Беларусі

(Пінск, Лагішын, Ружаны, Мядзведзічы, Іванава, Навагрудак, Іўе)

пройдзе V фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.


Урачыстае адкрыццё сёлетняга Фестываля з удзелам майстроў арганнай музыкі адбудзецца 25 мая а 15.30 у Пінскім катэдральным касцёле.

Папярэднія чатыры Фестывалі адбываліся ў 2019 (29 канцэртаў), 2022 (54 канцэрты), 2023 (33 канцэрты) і 2024 (56 канцэртаў) гадах. Сёлета V Фестываль будзе складацца з 68 канцэртаў, якія будуць выкананы на 5 гістарычных арганах Беларусі, адным сучасным аргане і адным электрааргане.

Уваход на ўсе канцэрты Фестываля вольны.

Аўтар і мастацкі кіраўнік Фестываля – Аляксандр Бурдзялёў.

Уся бягучая інфармацыя пра Фестываль – змены ў праграме, фатаграфіі, рэпартажы, афішы, праграмы канцэртаў будзе змешчана ў суполцы Фэйсбука і інстаграм-акаўнце Фестываля ARS MAGNA ORGANI

або на старонцы нашага сайта ARS MAGNA ORGANI

Надрукаваныя буклеты Фестываля ў абмежаванай колькасці будуць даступныя ва ўсіх месцах правядзення канцэртаў.З 25 мая па 28 верасня 2025 года ў 7 касцёлах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Мядзведзічы, Іванава, Навагрудак, Іўе) пройдзе V фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.
Анонсы Падзеі ў Дыяцэзіі Падзеі ў парафіі Дакументы