ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 21.06.2026 XII Звычайная нядзеля


❖ Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.

❖ У сераду, 24 чэрвеня, – урачыстасць Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 і 18:30.

❖ У пятніцу, 26 чэрвеня, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

❖ 25 чэрвеня з санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах выходзіць традыцыйная пешая Пілігрымка ў санктуарый МБ Будслаўскай. Больш падрабязная инфармацыя на pinskdiocese.by.

❖ 3 ліпеня можна прыняць удзел у Сяменай пілігрымцы ў Будслаўскі санктуарый. Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя на сайце end.of.by.

❖ Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.

❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.


2026-06-21 19:09 Звычайны перыяд - год А 2026