❖ У сёняшнюю нядзелю, 31 жніўня, пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца благаслаўленне на новы навучальны і катэхетычны год.
❖ У сераду, 3 верасня, – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
❖ У чацвер, 4 верасня, – успамін бл. Марыі Стэлы і паплечніц, паннаў і мучаніц. Таксама гэта 1-ы чацвер месяца. А гадзіне 17:30 запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
❖ У пятніцу, 5 верасня, – успамін св. Маці Тэрэзы з Калькуты. Таксама гэта 1-я пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. Наведванне хворых.
❖ У суботу, 6 верасня, – 1-я субота месяца. Запрашаем на набажэнства да НайсвяцейшайПанны Марыі а 17:30.
❖ У наступную нядзелю, 7 верасня, – 1 нядзелямесяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзеццаАдарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля Св. Імшы а 12:00 – сустрэча удзельнікаў Жывога Ружанца.
❖ Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
❖ Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
❖ Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: Аб Божым благаслаўленні для дзяцей і моладзі ў новым навучальным і катэхітычным годзе. Аб дарах Духа Святога, цярплівасці і руплівасці ў працы для настаўнікаў, выхаваўцаў, катэхетаў.
❖ Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.
❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.