ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 24.05.2026 НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

  • У сённяшнюю нядзелю, 24 мая, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога. Заканчваецца Велікодны перыяд. Таксама ў гэты дзень у нашай парафіі перажываем урачыстасць Першай Святой Камуніі а 10:15. А парафія Спалання Св. Духа ў 19:00 адзначае Адпустовую урачыстасць.

  • У панядзелак, 25 мая, – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла.

  • У аўторак, 26 мая, – успамі св. Філіпа Нэры. Як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага бп. Зыгмунта Лазінскага.

  • У чацвер, 28 мая, – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

  • У суботу, 30 мая, а 18:00 запрашаем дзяцей і моладзь у нашу катэдру, каб падзякаваць Богу за школьны і катэхітычны год.

  • У наступную нядзелю, 31 мая, адзначаем Уачыстасць Святаой Тройцы. Таксама адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі нашага горада ад катэдры да касцёла св. Бэнэдыкта. Сведчанне нашай веры ў Эўхарыстычнага Хрыста распачнецца Святой Імшой а 10:00. Іншых Імшаў не будзе, толькі пасля завяршэння працэсіі ў касцёле Св. Бэнэдыкта (прыблізна ў 13:30) і ў катэдры ў 19:00. Запрашаем каб як мага больш вернікаў прыняла ўдзел у гэтай вельмі важнай акцыі.

  • Для ўпрыгажэння алтароў патрэбна будзе многа кветак. Тых, хто можа ахвяраваць кветкі, просім прыносіць у суботу пасля раняшняй Святой Імшы. Просім аб дапамозе ў падрыхтоўцы алтароў у нядзелю.

  • Можна запісацца на аўтобусную пілігрымку на ўрачыстасці ў наш нацыянальны санктуарый у Будславе, якія ў гэтым годзе адбудуцца 3 - 4 ліпеня.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Звычайны перыяд - год А 2026