Душпастырскія аб'явы 14.09.2025 ХХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У сёняшнюю нядзелю, 14 верасня, адзначаем свята Узвышэння Святога Крыжа.
У панядзелак, 15 верасня, – успамін Найсвяц. Панны Марыі Балеснай.
У аўторак, 16 верасня, – успамін свв. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
У чацвер, 18 верасня, – успамін св. Станіслава Косткі, законніка. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за нашу моладзь.
У суботу, 20 верасня, – успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, святара, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў мучанікаў з Карэі.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
Святкуем Юбілей сотай гадавіны заснавання Пінскай дыяцэзіі. Хочам паспець да галоўных урачыстасцяў, якія адбудуцца 24 - 25 кастрычніка, завяршыць рэмонт нашай катэдры. Вельмі патрабуем матэрыяльнай дапамогі. Ахвяраванні можна прыносіць у закрыстыю альбо скласці ў скарбонку (пры выйсці каля століка з абразікамі і часопісамі). Вельмі ўдзячны ўсім за матэрыяльную дапамогу ў такой важнай справе.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.