- Сёння, 14 снежня, – ІІІ нядзеля Адвэнту. Радуемся, што ўжо блізка Свята Нараджэння Пана, таму нядзеля называецца Gaudete – “Радуйцеся!”.
- Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах –Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк - пятніца – 6:55, субота – 9:00.
- З 17 снежня распачынаецца другая частка Адвэнту, прызначаная для непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Нараджэння Пана.
- У наступную нядзелю, 21 снежня, прілізна ў 11:30 ў нашу катэдру прывязуць Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае дамы, каб запаліць свечы падчас Вігілійнай вячэры.
- У IV нядзелю Адвэнту ёсць звычай благаслаўляць стаенкі, яслі і фігуры Дзіцяткі Езуса.
- Каб добра і па хрысціянску перажыць Божае Нараджэнне важна падрыхтавацца духоўна. Езус Хрыстус, Божы Сын прыйшоў на зямлю, каб нас збавіць і даць нам Божае жыццё. Гэта адбываецца праз прабачэнне нашых грахоў, якое здяйсняецца ў сакрамэнце Споведзі і дапамагае нам у нашым навяртанні да Бога. Хрыстус наш Збавіцель, які хоча адарыць нас Сваім Божым жыццём, прыходзіць да тых, хто Яго прагне. Прыгатуем нашыя сэрцы. Нагадвайце пра гэта сваім родным і блізкім. Заахвочваем не адцягваць да апошняга дня са споведдзю.
- Шчыра дзякуемусім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.