ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 6.09.2026 ХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У сёняшнюю нядзелю, 6 верасня, пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

  • У панядзелак, 7 верасня, – гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Андрэя Зноскі (2024 г.).

  • У аўторак, 8 верасня, – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а гадзіне 9:00, 12:00 і 18:30. Можна асвяціць зерне на сяўбу.

  • У суботу, 12 верасня, – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.

  • Запрашаем усіх дзяцей на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.

  • У наступную нядзелю, 13 верасня, у Парафіяльным доме а гадзіне 16:00 адбудзецца сустрэча сужэнскага руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам. У закрыстыі можна ўзяць надрукаваныя матэрыялы (Тэма 5), над якімі будзем разважаць падчас сустрэчы.

  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.

  • Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Звычайны перыяд - год А 2026