Душпастырскія аб’явы 6.09.2026 ХХІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
У сёняшнюю нядзелю, 6 верасня, пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У панядзелак, 7 верасня, – гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Андрэя Зноскі (2024 г.).
У аўторак, 8 верасня, – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а гадзіне 9:00, 12:00 і 18:30. Можна асвяціць зерне на сяўбу.
У суботу, 12 верасня, – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
Запрашаем усіх дзяцей на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
У наступную нядзелю, 13 верасня, у Парафіяльным доме а гадзіне 16:00 адбудзецца сустрэча сужэнскага руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем сужэнствы, якія жывуць у шлюбе, пазнаёміцца з гэтым рухам. У закрыстыі можна ўзяць надрукаваныя матэрыялы (Тэма 5), над якімі будзем разважаць падчас сустрэчы.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.