- Сёння, 6 красавіка, – V нядзеля Вялікага посту. Прыкрытыя ажно да Вялікай пятніцы крыжы ўзгадваюць нам, што мы ўваходзім у непасрэдную падрыхтоўку да таямніцы Мукі і Смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
- У суботу, 12 красавіка, у нашай катэдры будзе праходзіць “Дзень канфісіяналаў”. У 12:00 распачнецца Пакутнае набажэнства і на працягу цэлага дня да 19:30 будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту Споведзі. Вельмі просім у гэты дзень аб дзяжурстве ў катэдры.
- У наступную нядзелю, 13 красавіка, – Пальмовая нядзеля, альбо Нядзеляй Мукі Пана. На пачатку кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне пальмаў на ўспамін урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем, а ў Літургіі слова будзем слухаць апісанне Мукі Пана. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на Духоўную семінарыю.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на красавік: Аб навяртанні да Бога і ўзрастанні ў веры для дзяцей і моладзі нашай парафіі.
- Перажываем юбілейны год, пачынаецца турыстычны сезон нашу святыню будуць жадаць адведаць шмат пілігрымаў і турыстаў. Вельмі важна, каб дзверы нашай катэдры былі заўсёды адчыненыя. Просім парафіян ахвяраваць свой час на дзяжурства ў святыне. Жадаючых дапамагчы просім запісвацца ў графік пры выхадзе.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
Песні Жальбы – у наступную нядзелю перад Св. Імшой а 10:30.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.