У аўторак, 4 сакавіка, – успамін святога Казіміра.
У сераду,5 сакавіка, – Папяльцовая серада, распачынаецца Вялікі Пост. Святыя Імшы а 9:00, 12:00, 18:30. У гэты дзень вернікі павінны захоўваць сціслы пост. Тры разы можам спажыць ежу на працягу дня – і толькі адзін раз з’есці да сыта. Пасілкі павінны быць без мяса.
У чацвер, 6 сакавіка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем а 17:30 на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскагажыцця.
У пятніцу, 7 сакавіка, – 1 пятніца месяца. Наведванне хворых. Запісваем адраса у закрыстыі. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30.
Вялікі Пост – час інтэнсіўнай працы над навяртаннем нашых сэрц да Бога. Устрымаемся ад гучных забаў, абмяжуем час на прагляд тэлевізара і знаходжання ў інтэрнэце. Выкарыстаем зэканомлены час на малітву, чытанне Святога Пісання і духоўнай літаратуры, на справы міласэрнасці.
У рамках добрых пастаноў на Вялікі пост захвочваем прыняць актыўны ўдзел у адмысловых набажэнствах. Можна таксама пачаць хадзіць на Cв. Імшу ў буднія дні, прыняць удзел у спатканнях МЕГ (Малыя Евангелезыяцыйныя Групы), на якіх удзнльнікі разважаюць над Божым Словам ці ўдзельнічаць у Ружанцовай малітве кожную раніцу.
У наступную нядзелю, 9 сакавіка, у 17:00 у Парафіяльным доме запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік: Молімся аб супакою ў краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуам за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.