- Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
- Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю перад Св. Імшой а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
- У панядзелак, аўторак і сераду перад урачыстацю Унебаўшэсця Пана – Дні малітвы аб ураджаі. З гэтай нагоды падчас вячэрняй адарацыі перад Маёвым набажэнствам будзем маліцца аб ураджаі і аб Божым благаслаўленні для кожнай чалавечай працы.
- У сераду, 13 мая, – успамін НПМ з Фацімы.
- У чацвер, 14 мая, – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы а 9:00, 12:00 і 18:30. Удзел у Святой Імшы абавязковы.
- У пятніцу, 15 мая, – пачатак навэнны да Духа Святога.
- У суботу, 16 мая, – урачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай Дыяцэзіі. У гэты дзень святары і вернікі нашай Дыяцэзіі будуць адзначаць гэтую урачыстасць ў Іванава. У 11:00 каля 2-х Крыжоў (месца дзе быў схоплены св. Андрэй) распачнецца працэсія да касцёла. У 12:00 распачнецца ўрачыстая Святая Імша. Плануем арганізаваць транспарт, таму жадаючых прыняць удзел вельмі моцна просім запісацца да серады (13 мая) у закрыстыі альбо ў нашай групе ў “вайберы”. 16 мая ў нашай катэдры Св. Імша будзе толькі ў 18:30.
- Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры.Просім запісвацца на гэты тыдзень.
- Шчыра дзякуемусім за супольную малітву.Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.