ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ

Душпастырскія аб’явы 28.06.2026 ХII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

❖ Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.

❖ У панядзелак, 29 чэрвеня, адзначаем урачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла. Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

❖ У чацвер, 2 ліпеня, – успамін Маці Божай Будслаўскай.Таксама гэта 1 чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой традыцыйна молімся аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.

❖ У пятніцу, 3 ліпеня, – свята св. Тамаша, Апастола. Таксама гэта 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў 17:30.

❖ У суботу, 4 ліпеня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.

❖ У наступную нядзелю, 5 ліпеня, – 1 нядзеля месяца, пасля Св. Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

❖ Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на гэты тыдзень.

❖ Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: Молімся аб міры і спакоі ў краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.

❖ Яшчэ можна запісацца на аўтобусную пілігрымку на ўрачыстасці ў наш нацыянальны санктуарый у Будславе, якія ў гэтым годзе адбудуцца 3 - 4 ліпеня. Звяртацца да спадарыні Вольгі, тэл.: 8029 344-69-85.

❖ Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
2026-06-28 22:08 Звычайны перыяд - год А 2026