- Сёння 1 нядзеля месяца, пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Збор сёняшніх ахвяраванняў прызначаецца на дыяцэзыялныя мэты.
- У панядзелак, 2 лютага, – свята Ахвяравання Пана. Ушаноўваем Езуса Хрыста, які ёсць Святлом свету. У гэты дзень благаслаўляюцца свечкі, так званыя Грамніцы. Гэтыя свечкі запальваем у нашых дамах падчас бур і навальніц. А таксама запаленая грамнічная свечка даецца ў рукі канаючага чалавека. Св. Імшы ў 9:00; 12:00; 18:30. 2 лютага таксама адзначаем Сусветны дзень кансэкраванага жыцця.
- У аўторак, 3 лютага, – успамін св. Блажэя, заступніка і апекуна врернікаў, асабліва ў хваробах горла. На прыканцы Святой Імшы будзе ўдзяляцца спецыяльнае благаслаўленне свечкамі, каб атрымаць аздараўленне і абарону ад хвароб горла. У гэты дзень пасля раняшней Святой Імшы будзем разбіраць дэкарацыі і прыбіраць нашу святыню.
- У сераду, 4 лютага, у катэдры не будзе ранішняй Святой Імшы а 9:00.
- У чацвер, 5 лютага, – успамін св. Агаты. Благаслаўленне хлеба і вады ў гонар гэтай святой. Гэта таксама 1 чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
- У пятніцу, 6 лютага, – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі. Гэта таксама 1 пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У гэты дзень наведваем хворых.
- У суботу, 7 лютага, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на люты: Молімся за хворых і церпячых.
- На гэтым тыдні заканчваем каляду ў Катэдральнай парафіі. Дзякуем за аткрытасць, за магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вашымі сем’ямі, за складзеныя падчас візіту ахвяраванні, сведчанне веры і малітву. Просім тых, каго яшчэ не наведалі з душпастырскім візітам, падаваць свае адраса ў закрыстыю.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.