- Сёння ВЯЛІКДЗЕНЬ, Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана. Радуемся і дзякуем Хрысту за Яго перамогу над смерцю, грахом і шатанам!
Сардэчна дзякуем вам, умілаваныя парафіяне, за вашу прысутнасць на малітве ў дні Вялікага посту і Пасхальнага Трыдуума. Дзякуем кс. Біскупу Антонію за тое, што ўзначаліў Літургіі святога Пасхальнага Трыдуума, а. Ануфрыю за душпастырскую дапамогу. Дзякуем тым, хто прыходзіў прыбіраць у нашай святыні і ўпрыгожваць яе. Асаблівая падзяка тым, хто прыгатаваў прыгожыя дэкарацыі Таццяне, Вольге і Браніславе. Дзякуем нашаму арганісту Аляксандру. Дзякуем усёй літургічнай службе, нашым міністрантам. Дзякуем усім, хто ў сёняшнюю ноч ахвяраваўся чуваць на адарацыіі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Усіх віншуем з гэтымі Вялікімі святамі. Няхай Уваскрослы Хрыстос дапаможа нам атрымаць перамогу над нашымі грахамі, недасканаласцямі і слабасцямі і напоўніць нашыя сэрцы супакоем, радасцю і любоўю.
- У сёняшнюю вялікую урачыстасць будуць Святыя Імшы а 7:00 (з Рэзурэкцййнай працэсіяй), 10:30, 12:00, 19:00.
- У Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана можна атрымаць поўны адпуст, прымаючы папскае благаслаўленне Urbi et Orbi, якое перадаецца праз медыя.
- ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК паводле даўняй традыцыі адзначаем як другі дзень Велікодных Святаў. Св. Імшы а 9:00, 12:00, 18:30.
- У пятніцу Велікоднай Актавы няма абавязковага посту.
- У суботу 26 красавіка ў касцёлах Пінскай дыяцэзіі будуць маліцца за памерлага Папу. Святая Імша ў катэдры адбудзецца а 11:00. Запрашаем усіх вернікаў далучыцца да малітвы у катэдры.
- Ва ўсе нядзелі Велікоднага перыяда перад Св. Імшойа 10:30 будзем праводзіць працэсію. У гэтай працэсіі ахрышчаныя вызнаюць перад усім светам веру ў змёртвыхпаўстанне Хрыста і выказваюць радасць надзеі на вечнае жыццё.
- Наступная нядзеля, 27 красавіка, — нядзеля Божай Міласэрнасці. Рыхтуемся да яе праз навэнну, якую распачалі у Вялікую Пятніцу.
- Увесь Велікодны перыяд радуемся Змёртвыхпаўстанню Хрыста і нясём гэтую радасць іншым, таму нашым хрысціянскім прывітаннем будзе: Хрыстус Уваскрос! Аллелюя! Сапраўды Ўваскрос! Аллелюя!
- У гэтыя святочныя дні, асабліва ў Актаве Пасхі, сардэчна запрашаем на спатканне з жывым, змёртвыхпаўсталым Хрыстом у штодзённай Эўхарыстыі а гадзінах 9:00 і 18:30. Заахвочваем да Велікоднай споведзі.