Душпастырскія аб'явы 07.12.2025 ІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ
Сёння ІІ нядзеля Адвэнту. Таксама гэта 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя НайсвяцейшагаСакрамэнту.
Упанядзелак, 8 снежня, – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00; 18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавзковы.
Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах –Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: аўторак - пятніца – 6:55, субота – 9:00.
У суботу, 13 снежня, – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
12 - 14 снежня ў нашай парафіі адбудуцца Адвэнтавыя рэкалекцыі.
Пятніца 12 снежня – 18:30
Субота 13 снежня – 9:00 (Рараты) і 18:30
Нядзеля 14 снежня – 8:30; 10:30; 12:00; 19:00.
Рэкалекцыі будзе праводзіць Кс. Аляксандр Жарнасек
Шчыра дзякуемусім за супольную малітву. Дзякуемза прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.