У сваім прывітальным слове біскуп Антоній падкрэсліў важнасць сакрамэнту канфірмацыі як акту хрысціянскай сталасці. Ён звярнуўся да тых, хто збіраўся прыняць сакрамэнт, асабліва да моладзі, з заклікам бараніць сваю веру і жыць паводле яе запаветаў. Біскуп нагадаў, што прыняцце сакрамэнту – гэта не толькі атрыманне дароў Святога Духа, але і ўзяцце на сябе адказнасці за актыўнае сведчанне веры ў паўсядзённым жыцці.