Пасля вызнання веры дзеці разам з бацькамі са шчырасцю ў сэрцы звярнуліся да Бога ў малітве верных, а таксама склалі дары, як сімвалы веры, любові, удзячнасці.
І вось наблізіўся доўгачаканы момант - першая сустрэча з Езусам у сакрамэнце
Эўхарыстыі, праз якую 10 хлопчыкаў і дзяўчынак далучыліся да таямніцы Бога і сталі ўдзельнікамі вечнага жыцця.
На заканчэнне Імшы бацькі выказалі словы ўдзячнасці Біскупу Антонію, ксяндзу Паўлу, і асабліва падкрэслілі працу катэхеткі спадарыні Таццяны, якая з любоўю і прафесіяналізмам падрыхтавала маладых вернікаў да гэтага важнага этапу ў іх духоўным жыцці. Яны падзякавалі ўсім, хто дапамог падрыхтаваць гэтае ўрачыстае святкаванне.