Парафіяне падкрэслілі не толькі духоўныя якасці ксяндза Паўла, але і яго гаспадарлівасць, мудрасць і здольнасць знаходзіць патрэбныя словы для кожнага. Яны выказалі ўдзячнасць за яго ахвярнае служэнне, шчырыя малітвы і вялікае сэрца, якое ахоплівае любоўю ўсіх, незалежна ад узросту.
У заключэнне, вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пажадалі ксяндзу Паўлу моцнага здароўя, Божага блаславення і шчодрых ласкаў на далейшае пастырскае служэнне.
Тэкст і фота: Таццяна Яфіменка