Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

САКРАМЭНТ ХРОСТУ

САКРАМЭНТ ХРОСТУ

«Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога.

Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены.»

(Мц 28,19; Мк 16, 16).

САКРАМЭНТ ХРОСТУ чытаць далей
Гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт Святога Хросту. Толькі пасля прыняцця Хросту мы можам прымаць іншыя сакрамэнты. Праз Святы Хрост Пан ачышчае нас ад заганы першароднага граху, адпускае ўсе правіны, учыненыя да хрышчэння, удзяляе надпрыродны дар Божай асвячальнай ласкі, адраджае да новага жыцця дзяцей Божых. Акрамя таго, праз хрост людзі далучаюцца да супольнасці люду Божага – Касцёла.
Звычайна ўдзяляе сакрамэнт хросту святар або дыякан, а ў выпадку небяспекі смерці, калі няма святара, ахрысціць можа кожны чалавек. Усе свецекія вернікі, а асабліва бацькі і, па сваіх абавязках, катэхеты, акушэркі і жанчыны, якія займаюцца дапамогаю сем’ям, сацыяльнымі праблемамі ці доглядам хворых, а таксама медыкі і хірургі павінны старацца ў меру сваіх здольнасцяў добра засвоіць правільны спосаб хросту ў надзвычайных выпадках.

Пажадана, как імя, якое даецца пры хрышчэнні, было імем святога або святой, каб ахрышчаны меў свайго заступніка пераз Богам і прыклад для наследвання.

Хрост – гэта толькі пачатака, фундамент, які патрабуе далейшага развіцця, брама пераходу да Таямніцы хрысціянскай веры і да жыцця паводле прынятай веры. Клапаціцца пра гэта – абавязак бацькоў, хросных і самога ахрышчанага.

Малітва ў гадавіну хросту

Божа, у Тройцы адзіны, дзякую Табе за тое, што ўжо ў дзяцінстве Ты адарыў меня ласкаю святога хросту. Ты вырваў меня з цемры і перанёс у Валадарства ўмілаванага Твайго Сына, Ты ўдзяліў мне асвячальную ласку і ўчыніў сваім дзіцём. Сёння, у гадавіну нэтай падзеі, такой знамянальнай у маім жыцці, хачу аднавіць мой запавет з Табою. Веру ва ўсу, у што святы Касцёл каталіцкі прапануе верыць. Выракаюся сатаны і ўсіх яго спраў і даручаю сябе майму Збаўцу, Езусу Хрысту, каб Яго волю верна выконваць і даваць добрае сведчанне сваім жыццём. Учыні, Божа, каб я верна служыў Табе і кожны дзень узрастаў у Тваёй ласцы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Паводле малітоўніка «Бог Добры»,

выдавецтва Пінскай Дыяцэзіі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі 2018 г.

Сакрамэнт Хросту
  • Бацькі павінны паклапаціцца аб тым, каб хрышчэнне дзіцяці мела месца ў першыя тыдні ягонага жыцця або, калі дзіцяці пагражае небяспека смерці адразу.
  • Хрост дзіцяці, павінен адбыцца ў парафіі да якой належаць бацькі дзіцяці (месца жыхарства). Хрост ў іншай парафіі можа адбыцца з пісьмовай згоды пробашча ўласная парафіі.
  • З просьбай аб хросце звяртаецца маці, бацька ці праўны апекун дзіцяці.
Бацькі, якія хочуць, каб хрысціць дзіця павінны:

  • Падыйсці да сакрыстыі парафіі за два тыдні да хросту і прынесці наступныя дакументы:
  1. Сведчанне нараджэння дзіцяці;
  2. Дадзеныя бацькоў і хросных (імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, месца жыхарства, даведку аб тым, што чалавек можа быць хростным “бярэцца ў сваёй парафіі па месцу жыхарства”);
  3. Сведчанне аб касёльным шлюбе.
Бацькі і хросныя абавязаны:

  • Прайсці катэхезу;
  • Прыступіць да сакрамэнту споведзі перад хростам іх дзіцяці;
  • Хросныя бацькі павінны быць практыкуючымі вернікамі. Калі бацькі жывуць за межамі нашай парафіі, павінны ўзяць дазвол на хрост з уласнай парафіі.