Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Рух «Equipes Notre — Dame»

(супольнасць Маці Божай)

Рух «Equipes Notre — Dame»

(супольнасць Маці Божай)

Equipes Notre-Dame

Суполкi Мацi Божай
Гісторыя Руху «Equipes Notre — Dame» (супольнасць Маці Божай)

Кожнаму з нас неабходна ўсведамляць, што сям’я з’яўляецца маленькім Касцёлам, у якім заўсёды прысутнічае Хрыстус. Рух сямейнай духоўнасці «Equipes Notre — Dame» (супольнасць Маці Божай) існуе для паглыблення рэлігійных ведаў, а таксама каб вучыцца будаваць жыццё згодна з загадамі Езуса Хрыста, і тым самым станавіцца бліжэй да Яго.
«Ідзі за Мною» — гэтым заклікам Хрыстус звяртаецца да кожнага з нас, да кожнага сужэнства, запрашаючы адкрыць сэрцы для Яго любові, сведчыць пра Яго. «Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я сярод іх» (Мц 18, 20). Заснавальнік руху айцец Каффарэль пісаў: «Рух „Equipes Notre — Dame“ — гэта рух актыўных людзей. Ён існуе, каб дапамагаць сужэнствам узрастаць у любові да Бога і да свайго бліжняга».

Гісторыя руху END распачалася з сустрэчы ў 1937 г. кс. Каффарэля (нарадзіўся 30 ліпеня 1903 г. у Ліёне і памёр 18 верасня 1996 г.) і маладой замужняй жанчыны Розэн дэ Монт’ямонт, якая звярнулася да маладога святара з просьбай аб духоўным кіраўніцтве.

Паўнавартасна перажываць пакліканне да святасці ў сужэнскім жыцці пажадалі яшчэ чатыры пары. Так 25 лютага 1939 г. адбылася першая сустрэча (чатыры шлюбныя пары і святар) у доме сямейства Розэн і П’ера дэ Монт’ямонт. Мэта сустрэч заключалася ў разуменні Божага плану адносна іх сем’яў. Гэты перыяд затым назвалі прароцкай эпохай, бо менавіта падчас першых сустрэч былі акрэслены галоўныя кірункі духоўнасці сужонкаў.

У 1960 г. рух END атрымлівае першае афіцыйнае пацвярджэнне Касцёлам у выглядзе ліста кардынала Фэльтына, арцыбіскупа Парыжскага. У 1975 г. Папская рада па справах свецкіх прызнае END як прыватную арганізацыі вернікаў, якія выконваюць прадпісанні кананічнага права. Наступныя дэкрэты выйшлі ў 1992 г. і ў 2002 г.

Заснаванне руху END у Беларусі ў 2004 г. было звязана перш за ўсё з жаданнем паглыбляць і развіваць сужэнскую духоўнасць, заснаваную на сакрамэнце сужэнства.
Рух END (Equipes Notre-Dame) нашай парафіі
Гісторыя Руху «Equipes Notre — Dame» (супольнасць Маці Божай) нашай парафіі.

Гісторыя беларускага руху сужэнскай духоўнасцi END (Equipes Notre-Dame) пачалася ў 2004 годзе і, як сведчыць назва, мае дачыненне да Парыжа.

Міжнародны рух END складаецца з вялікай колькасці суполак, якія аддалі сябе пад апеку Божай Маці. Гэта суполкі пар, якія імкнуцца да сапраўднага хрысціянскага жыцця, а Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і. Звычайна суполка налічвае ад 4 да 7 сужэнстваў. Адна з пар становіцца адказнай за ўсю групу.

У лістападзе 2017 года ксёндз Павел Врубель запрасіў сужэнскія пары на сустрэчу, дзе і пазнаеміў іх з гэтым рухам. Некалькі сем'яў зацікавіліся і пачалі сустракацца штомесяц. Гэта быў этап фармацыі, які называецца "пілатаваннем". Яго праводзілі вопытныя ўдзельнікі руху, сужонкі Бобка Наталля і Сяргей з Ганцавіч, на той час адказная пара Паўднёвага сектара.

11 чэрвеня 2023 года была афіцыйна створана наша суполка ў Пінску ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Карту прынялі чатыры пары:
  • Іосіф і Таццяна Цынкелі,
  • Аляксандр і Жанна Мінько,
  • Вадзім і Ірына Валошыны,
  • Васілій Цімашчук і Галіна Руткоўская.
  • Праз год далучылася сям'я Юшкевічаў, Мікалай і Таццяна.

Узнікла пытанне: імя якога апекуна будзе мець створаная суполка? На той час імёны вядомых нябесных заступнікаў узялі іншыя суполкі. Духоўны дарадчык ксёндз Павел Врубель прапанаваў імя бласлаўлёнага Мечыслава Багаткевіча, так як яго жыццё ў пэўныя моманты было звязана з Палессем і з Пінскам: вучыўся ў Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі, а таксама служыў у Лунінцы. Такім чынам сямейны рух END "прыйшоў" і ў Пінск.

Сужонкі суполкі бл. Мечыслава Багаткевіча ладзяць штомесячныя сустрэчы, падчас якіх моляцца адзін за аднаго, дзеляцца сваімі жыццёвымі клопатамі, разважаюць над сваім духоўным жыццём. " Размовы, якія не адбываюцца ў прысутнасці Бога, могуць лёгка стаць павярхоўнымі: пачуцці кіруюць розумам, сэрцы адпрэчваюць праўду, якая патрабуе пераменаў", - сцвярджаюць прадстаўнікі суполкі.