- Прывітанне ўдзельнікаў - пачынаецца з моманту, калі ўваходзіць чалавек. Тут важна паводзіць сябе натуральна, але не паказваць здзіўленне новаму чалавеку - бо мы чакаем, што Езус прывядзе да нас кагосьці, і мы вельмі чакаем кожнага. Важна быць тактоўным: не задаваць адразу кучу пытанняў, не лезці з абдымкамі і пацалункамі. Мілага прывітання і запрашэнні прайсці будзе цалкам дастаткова.
- Прывітанне Слова Божага - стол Слова Божага павінен быць падрыхтаваны загадзя: белы абрус, свечка, крыж, ікона/фігура Маці Божай. Неабходна зрабіць Яму алтар. Вітаюцца тэматычныя ўпрыгажэнні: напрыклад, калі тэма датычыцца дружбы - паставіць кветкі, калі Евангелле будзе датычыцца збожжа - прынесці збожжа, і г.д. Робім знак крыжа, запальваецца свечка "Святло Хрыста - Дзякуем Пану Богу", аніматар можа сказаць уступнае слова (што і навошта робіцца, што будзем рабіць далей) і ідзе прывітанне Божага Слова. Бываюць выпадкі, калі ў групе хтосьці паводзіць сябе непрыстойнай выявай, далікатна зважаем на тое, што Гасподзь прысутнічае цяпер і тут з намі і запрашаем да таго, каб пабыць у цішыні і паспрабаваць пачуць, да чаго Гасподзь запрашае нас сёння.
- «Ломка лёду» і ўвядзенне ў тэму - дапамагаем людзям пакінуць праблемы і думкі дня. Тут можна прапанаваць пытанні, якія дапамогуць расслабіцца, разняволіцца, рознага роду заданні, якія датычацца Слова Божага.
- Малітва праслаўлення - праслаўленне Бога Айца, Сына і Духа Святога. Аніматар дазваляе людзям уключыцца ў малітву. Абавязковая таксама малітва да Марыі.
- Чытанне псалма - павольнае і сумеснае. Малітву псалмам пачынае аніматар. Лепш за ўсё ўзяць псальм на будучы тыдзень (на бліжэйшую нядзелю). Усё гэта павінна заняць не больш за 10 хвілін. Аніматар тлумачыць, што малітва псалмам - паўтор тых радкоў псалма, якія адгукнуліся ў тваім сэрцы, якія да цябе прагаварылі.
- Чытанне Слова.
Медытацыя: аніматар запрашае прачытаць індывідуальна Слова Божае 2-3 хвіліны, каб кожны пачуў, што Бог хоча сказаць яму сёння.
Малітва падзякі: пасля яе гаворым Хвала Пану, дзякуем Богу за тое, што падказвае сэрца. Вылучаем на малітву 10 хвілін.
- Дыскусія над Божым Словам: аніматар падрыхтоўвае пытанні, гэта актыўны абмен думкамі, запрашаем да дыскусіі, але даем іншым таксама выказацца.
- Дынаміка - форма візуалізацыі (сцэнкі і інш.), малітвы і г.д.
- Духоўны падзел - да чаго мяне запрашае Слова Божае.
Правілы дзялення:
1. Кажы ад сябе.
2. Гавары пра сябе.
3. Не каментуй.
4. Не вынось сказанае за рамкі групы.
Калі хтосьці не хоча дзяліцца - сказаць "Амэн", каб не цягнуць час.
Малітва на канец сустрэчы: дзякуем Богу за гэтую сустрэчу, малітва за Папу, касцёл, святароў. Кожны можа ўявіць сваю інтэнцыю. Молімся «Ойча Наш», тушым свечку, знак крыжа. Разыходзімся. Не затрымліваем людзей. Але і не выганяем, даем свабоду.
Малітва Св. Яна Паўла II да Найсвяцейшай Панны Марыі,
Зоркі Новай Евангелізацыі:
Марыя, у раніцу Пяцідзясятніцы ты падтрымала сваёй малітвай евангелізацыю, распачатую Апосталамі праз дзеянне Духа Святога. Таксама сёння, у час трывог і надзей, атуляй няспыннай апекай і вядзі Касцёл, які выконваючы загад Хрыста Пана, нясе добрую вестку аб Збаўленні людзей і народаў ва ўсіх кутках свету. Паказвай нам шляхі жыцця, умацоўвай у гадзіну выпрабаванняў, каб мы, захоўваючы вернасць Богу і чалавеку, умелі з пакорай і мужнасцю перадаваць розумам і сэрцам усіх людзей радасную вестку пра Хрыста, Адкупіцеля чалавека. Марыя, Зорка Новай Евангелізацыі, вядзі нас! АМЭН.