Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

ПАРАФІЯЛЬНЫ ХОР

ПАРАФІЯЛЬНЫ ХОР

Касцёл заўсёды падкрэсліваў, што асабліва важнае месца ў Літургіі займае музыка і спеў.

Папа Пій ХІІ вельмі прыгожа піша ў сваёй энцыкліцы Mediator Dei (1947):
«Люд, які пабожна прысутнічае на той ахвяры, у якой наш Збаўца разам са сваімі дзецьмі, адкупленымі Яго святой Крывёю, спявае вясельны гімн сваёй нязмернай любові, не можа заставацца маўклівым, бо “пасуе спеў таму, хто любіць” (св. Аўгустын, казанне 336), а таксама, як кажа старажытнае выслоўе, “той, хто добра спявае, моліцца двойчы”. Так Касцёл ваюючы, як духавенства, так і вернікі, далучаецца да гімнаў Касцёла трыумфуючага і да хора анёлаў — і ўсе разам спяваюць цудоўны і вечны гімн хвалы Найсвяцейшай Тройцы ў адпаведнасці са словамі прэфацыі: “Дазволь, просім, каб і нашыя галасы далучыліся да іх”».

У нашай парафіі дзейнасць хора часова спынена. Калі хто бы хацеў і змог кіраваць хорам, звяртайцеся да пробашча кс. Паўла.