К основному контенту
Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

САКРАМЭНТ ШЛЮБУ

У Сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў.

Сакрамэнт прымаецца на ўсё жыццё! Сужэнства не можа быць разарвана аніякай чалавечай уладай і па ніякай прычыне, апрача смерці. Гэта значыць, што шлюб нельга адмяніць: у Касцёле не існуе разводаў.
Сакрамэнт шлюбу
Жаніх і нявеста павінны:

  • Звярнуцца да святара за тры месяцы да шлюбу;
  • Удакладніць дату і час шлюбу.

Прадставіць наступныя дакументы:

  • Пасведчанне аб хрышчэнні (бярэцца ў парафіі уласнага хросту, пасведчанне сапраўдна толькі на працягу 3 месяцаў з даты выдачы);
  • Апошніее сведчанне з навукі рэлігіі або катэхезы;
  • Пасведчанне аб дашлюбных катэхезах;
  • Асабістыя дадзеныя;
  • Засвядчэнне аб грамадзянскім шлюбе(калі ўжо ў шлюбе);
  • Скласці прадшлюбны пратакол (робіцца гэта разам са святаром).