Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

ПАХАВАННЕ

ПАХАВАННЕ

Пахаванне
Што рабіць, калі памёр католік?

Калі чалавек памірае, яго трэба пахаваць. Мы, католікі, молімся за памерлых, і першая малітва пасля адыходу чалавека да вечнасці — гэта асабістая малітва родных і блізкіх. Памаліцеся, як умееце: даверце душу памерлага Богу, папрасіце аб міласэрнасці і прабачэнні грахоў.

Абрад пахавання

Пазваніце ксяндзу і папрасіце аб правядзенні абрада пахавання, які складаецца з цэлебрацыі пахавальнай Імшы ў касцёле і развітальнай малітвы на могілках.
Калі ласка, звярніце ўвагу: падчас памінальнай вячэры на стале не павінна быць алкаголю!
Пахавальная святая Імша ў касцёле
Сям'я памерлага павінны падаць дакументы:

  • Пасведчанне аб смерці памерлага;
  • Вядамосці пра апошнія прынятыя сакрамэнты.