Вернік атрымлівае яго толькі для сябе, ці таксама для карысці іншых?Прыняцце сакраманту канфірмацыі ўказвае на сувязь “новага” хрысціяніна з біскупам, які з’яўляецца гарантам і слугой еднасці свайго Касцёла і яго паўсюднасці і апостальства. Такім чынам таксама падкрэсліваецца сувязь з апостальскімі пачаткамі Хрыстовага Касцёла.
Праз прыняцце сакраманту канфірмацыі вернік свядома вызнае сваю веру, а таксама абавязваецца да мужнага сведчання аб ёй іншым, прысягае жыць згодна з Божымі запаведзямі і нястомна клапаціцца пра паглыбленне сваіх рэлігійных ведаў. Выракаецца ўсяго, што звязана з нячыстым і можа прывесці да зла. Інакш кажучы, з гэтага часу хрысціянін становіцца поўнасцю адказным за сваё жыццё.
Паводле артыкула “Простай мовай пра сакрамант канфірмацыі”, slowo.grodnensis.by.