Як адсвяткавацьСама Першая Камунія — вялікая падзея для вашага дзіцяці. Напэўна, хочаце, каб стала святам для вас і ўсёй сям’і. Вось некаторыя парады, якія дапамогуць урачыста перажыць гэты дзень з дзіцём.
Адкрыйце сваё сэрца і засяродзьце ўвагу на святой Імшы. У гэты адказны момант не забруджвайце галаву думкамі пра арганізацыйныя справы.
Добра, калі і самі бацькі прыступяць да сакрамэнту споведзі і падчас урачыстасці прымуць святую Камунію.
Ачысціце ваша сэрца ад злосці і радасна перажывайце гэты дзень.
Падзякуйце Богу за дар Першай святой Камуніі для вашага дзіцяці.
Зрабіце пастанову выправіцца, калі да гэтага часу цяжкі грэх аддаляў вас ад Бога.
Удзельнічайце разам з дзіцём у нядзельных святых Імшах. Падумайце над больш актыўным удзелам у жыцці парафіі.
Паводле www.opoka.org.pl