Катэхізіс Каталіцкага Касцёла гаворыць:
«Мы верым, што мноства душаў, сабраных вакол Езуса і Марыі ў Раі, утвараюць Касцёл на нябёсах, дзе ў вечным шчасці яны сузіраюць Бога такім, які Ён ёсць, і дзе яны таксама <…> разам са святымі анёламі ўдзельнічаюць у Божым Валадарстве, якое здзяйсняе Хрыстус у хвале — заступаючыся за нас, дапамагаючы нашай слабасці сваім братнім клопатам» (ККК 1053).
Сярод гэтага «мноства душаў», пра якое гаворыць Катэхізіс, некаторых святых мы ведаем па імёнах і ўшаноўваем іх асобна. Усіх жа іншых святых разам з вядомымі нам мы ўшаноўваем менавіта ў гэтай урачыстасці, просячы іх аб братняй заступніцкай малітве за нас, за нашых родных і блізкіх.
Такім чынам, 1 лістапада — гэта свята ўсяго трыумфуючага, пераможнаага, праслаўленага Касцёла ў нябёсах, далучыцца да якога мы імкнемся і які ўшаноўваем на зямлі.
Паводле матэрыялаў Catholic.by