Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Катэдральны касцёл
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана

17-20 Апреля 2025
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР - 17.04.2025

ДЗЕНЬ УСТАНАЎЛЕННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ЭЎХАРЫСТЫІ

І СВЯТАРСТВА

10:00 – Святая Імша Хрызма, падчас якой асвячаюцца алеі для ўдзялення святых Сакрамэнтаў і намашчэння прадметаў Божага культу. У гэтай Св. Імшы будуць удзельнічаць святары нашай Пінскай дыяцэзіі. Запрашаем вас, дарагія парафіяне, супольна маліцца за нашых святароў і біскупаў у дзень іх свята.

19:00 – урачыстая Святая Імша Вячэры Пана. На гэтай Эўхарыстыі ўспамінаем, што менавіта сёння Езус разам з Апосталамі правёў першую Св. Імшу. Пасля заканчэння Літургіі мы занясём Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце ў Цямніцу, каб там застацца з Ім на малітве.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА - 18.04.2025

ДЗЕНЬ МУКІ І СМЕРЦІ НАШАГА ПАНА ЕЗУСА ХРЫСТА

09:00 – Набажэнства Чорная Ютрань.
15:00 – запрашаем на Вяночак і пачатак Навэнны да Божай Міласэрнасці.
18:00 – апошняе набажэнства Крыжовага шляху.
19:00 – Літургія Вялікай пятніцы – Таямніца Мукі Пана. У гэты дзень Найсвяцейшая Эўхарыстыя не цэлебруецца. Літургія гэтага дня складаецца з трох частак:
  1. Літургія Слова з чытаннем Евангелля Мукі Пана і малітвы верных;
  2. Адарацыя Крыжа;
  3. Святая Камунія і Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Грабніцы Пана. Ахвяры, складзеныя ў Вялікую Пятніцу прызначюцца на ўтрыманне касцёлаў у Святой Зямлі. У Вялікую Пятніцу абавязвае сціслы пост.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА - 19.04.2025

ДЗЕНЬ «АДПАЧЫНКУ» ПАНА ЕЗУСА І ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

09:00 – Набажэнства Чорная Ютрань.
10:00 – пачатак Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту каля Грабніцы Пана. Асвячэнне страў на велікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну з 10:00 да 18:00.
21:30 – урачыстая Літургія Пасхальнай Вігіліі. Яна распачнецца абрадам асвячэння агню, ад якога будуць запалены Пасхал і нашы свечкі, якія мы павінны ўзяць з сабой у касцёл. Пасля гэтага ўступу будзе Літургія Слова, у якой мы пачуем гісторыю збаўлення, пачынаючы ад стварэння свету да яго адкуплення праз Смерць і Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста. Потым мы пяройдзем да Літургіі святога Хросту з благаслаўленнем вады і акрапленнем усіх нас, а таксама з аднаўленнем абяцанняў, дадзеных падчас св. Хросту.

Апошняя частка Літургіі Пасхальнай Вігіліі — гэта Эўхарыстычная Літургія, у якой вызнаўцы Змёртвыхпаўсталага Хрыста прымаюць Яго ў постаці Хлеба.
Пасля заканчэння Літургіі Пасхальнай Вігіліі адбудзецца ўсяночная Адарацыя Змёртвыхпаўсталага Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.
НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА - 20.04.2025
7:00 – урачыстая Рэзурэкцыйная Святыя Імша з працэсіяй.
10:30 – урачыстая Святая Імша
12:00 – урачыстая Святая Імша
19:00 – урачыстая Святая Імша   
ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК - 21.04.2025
9:00 – Святая Імша
12:00 – Святая Імша
18:30 – Святая Імша